Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 25:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Запытайся ў паслугачоў сваіх, і скажуць яны табе. Такім чынам, цяпер няхай юнакі гэтыя маюць ласку ў вачах тваіх; бо ў добры дзень прыходзім; што знойдзе рука твая, дай паслугачам тваім і сыну твайму Давіду”».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Спытайся ў слугаў сваіх, і яны паведамяць табе. Дык няхай юнакі гэтыя знойдуць ласку ў вачах тваіх, бо ў добры дзень мы прыходзім. Што знойдзе рука твая, дай слугам тваім і сыну твайму Давіду”».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

спытайся ў слуг тваіх, і яны скажуць табе; дык вось, хай знойдуць хлопчыкі ўпадабаньне ў вачах тваіх, бо ў добры дзень прыйшлі мы; дык дай рабам тваім і сыну твайму Давіду, што знойдзе рука твая.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 25:8
9 Крыжаваныя спасылкі  

А тыя юдэі, якія жылі ў вёсках і адкрытых гарадах, адзначалі чатырнаццаты дзень месяца Адар як дзень застолляў і радасці; так што радуюцца яны ў той дзень і пасылаюць між сабой узаемна падарункі з ежы. Тыя ж, хто жыве ў гарадах, адзначаюць таксама пятнаццаты дзень месяца Адар з радасцю і частаваннем і як святочны дзень, у які пасылаюць між сабой узаемна часткі з застольнай ежы. і пісары цара аддавалі пашану Богу, бо напаў страх на іх дзеля Мардахэя, бо быў такі загад цара на ўсё царства.


як дні, у якія юдэі адпачывалі ад непрыяцеляў сваіх, ды як месяц, у які смутак і журба іх змяніліся радасцю і весялосцю, і каб былі гэтыя дні днямі застолля і радасці, ды каб пасылалі між сабой узаемна часткі ежы і ўбогім каб падносілі падарункі.


Давай частку сямі або нават васьмі, бо не ведаеш, якая бяда будзе на зямлі.


Лепш давайце людзям міласціну з таго, што ўнутры, і вось, усё будзе вам чыстым.


Вось, бачаць вочы твае, што Госпад выдаў цябе сёння ў пячоры ў рукі мае; і гаварылі мне, каб я забіў цябе, але пашкадавала цябе вока маё, бо я казаў: “Не падыму рукі маёй на гаспадара майго, бо ён — намашчэнец Госпадаў і бацька мой”.


І, калі прыйшлі паслугачы Давіда, сказалі яны Набалу ўсе словы гэтыя ад імя Давіда, і замаўчалі.


І Госпад зноў паклікаў Самуэля. І Самуэль, устаўшы, пабег да Гэлі і сказаў: «Вось я, бо клікаў ты мяне». Ён адказаў: «Я не клікаў цябе, сын мой. Вяртайся і кладзіся спаць».