Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 22:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І ў адказ цару сказаў Ахімэлех: «І хто з усіх паслугачоў тваіх такі верны, як Давід: і зяць цара, і кіраўнік варты тваёй, і шанаваны ў доме тваім?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І адказаў валадару Ахімэлех, і сказаў: «Хто спасярод слугаў тваіх ёсьць так верны як Давід, зяць валадара? Ён стаіць на чале варты тваёй і шанаваны ў доме тваім.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І адказваў Ахімэлэх цару і сказаў: хто з усіх рабоў тваіх такі верны, як Давід? ён і зяць цароў, і выканаўца загадаў тваіх, і шанаваны ў доме тваім.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 22:14
13 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў адзін з ізраэльцаў: «Ці бачыце вы чалавека гэтага, які выходзіць? Ён выходзіць, каб зневажаць Ізраэль. Дык чалавека, які б забіў яго, цар узнагародзіў бы вялікімі багаццямі, і дачку сваю даў бы яму за жонку, і дом бацькі яго вызваліў бы ад падатку ў Ізраэлі».


Дык адсунуў Саўл яго ад сябе і прызначыў яго кіраўніком над тысячай чалавек; і ён хадзіў і вяртаўся на вачах у народа.


І яшчэ не скончыліся прызначаныя дні, калі Давід пайшоў з ваярамі сваімі і забіў дзвесце філістынцаў, і прынёс крайнія плоці іх, і адлічыў іх цару, каб быць яго зяцем. І аддаў Саўл дачку сваю Міхол за жонку яму.


Адказваючы ж Саўлу, бацьку свайму, Ёнатан сказаў: «Чаму ён мусіць памерці? Што ён зрабіў?»


І сказаў Давід святару Ахімэлеху: «Цар даручыў мне адну справу і сказаў: “Хай ніхто не ведае аб тым, з-за чаго я цябе пасылаю і што я табе даручаю”. Таму я вызначыў паслугачам тое і тое месца.


І сказаў яму Саўл: «Чаму пакляліся вы супраць мяне, ты і сын Ясэя, і даў ты яму хлябы і меч, і раіўся наконт яго з Госпадам, каб ён, знаходзячыся ў засадзе, паўстаў супраць мяне, як гэта адбываецца сёння?»


Вось, бачаць вочы твае, што Госпад выдаў цябе сёння ў пячоры ў рукі мае; і гаварылі мне, каб я забіў цябе, але пашкадавала цябе вока маё, бо я казаў: “Не падыму рукі маёй на гаспадара майго, бо ён — намашчэнец Госпадаў і бацька мой”.


І даруй правіннасць паслугачкі тваёй, бо Госпад, будуючы, хай збудуе дом надзейны гаспадару майму, які будзе трываць, бо гаспадар мой вядзе войны Госпадавы: і хай не сустрэнецца табе няшчасце ва ўсе дні жыцця твайго.


А Госпад адплаціць кожнаму паводле яго справядлівасці і вернасці; бо аддаў цябе сёння Госпад у рукі мае, і я не хацеў падымаць рукі сваёй на намашчэнца Госпадавага.