Дык вось, дзяўчына, якой я скажу: “Нахілі збан твой, каб я мог напіцца”, а яна адкажа: “Пі, і вярблюдам тваім я дам напіцца”, — гэта і ёсць тая, якую прызначыў Ты слузе Твайму, Ізааку, і з гэтага зразумею, што Ты аказваеш міласэрнасць гаспадару майму».
Ісая сказаў яму: «Такі будзе табе знак ад Госпада, што Госпад споўніць слова, якое Ён сказаў: жадаеш, каб цень прайшоў наперад на дзесяць ступеней ці каб ён адступіўся на дзесяць ступеней?»
І калі ты пачуеш, што яны гавораць, тады ўмацуюцца рукі твае, і ты пойдзеш у лагер ворагаў». Такім чынам, спусціўся ён і паслугач яго Фара ў тую частку лагера, дзе была ўзброеная варта.