І калі Ерабаам стаяў на ахвярніку, каб кадзіць, прыйшоў тады чалавек Божы з Юдэі ў Бэтэль па загадзе Госпада;
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, якія жывём і пакінуты да прыходу Госпада, не апярэдзім тых, што паўміралі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, жывыя, якія засталіся да прыйсьця Госпада, не апярэдзім памёршых, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо гэта кажам вам словам Гасподнім, што мы, жывыя, што засталіся да прышэсьця Гасподняга, не папярэдзім памерлых; |
І калі Ерабаам стаяў на ахвярніку, каб кадзіць, прыйшоў тады чалавек Божы з Юдэі ў Бэтэль па загадзе Госпада;
і вярнуўся, і еў хлеб, і піў ваду ў месцы, у якім Я забараніў табе есці хлеб і піць ваду, твой труп не будзе ўнесены ў магілу бацькоў тваіх”».
бо так загадаў мне Госпад, кажучы: “Не еш хлеба і не пі вады, і не вяртайся тою дарогаю, па якой прыбыў”».
Тады адзін чалавек з сыноў прарокаў сказаў сябру свайму па слове Госпада: «Удар мяне!» Але ён не хацеў ударыць.
Ён сказаў: «Пэўна». І калі ён увайшоў у дом, папярэдзіў яго Ісус, кажучы: «Як табе здаецца, Сімоне? Валадары зямныя з каго бяруць чынш або падатак: са сваіх сыноў ці з чужых?»
ведаючы, што Той, Хто ўваскрасіў Госпада Ісуса, таксама і нас уваскрасіць праз Ісуса ды паставіць разам з вамі.
бо я яго не ад чалавека атрымаў або навучыўся яму, але праз аб’яўленне Ісуса Хрыста.
Што ж можа быць нашаю надзеяй, або радасцю, або вянком славы – ці ж не вы перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прыход Яго?
Не хачу, браты, каб вы не ведалі наконт памерлых, каб вы не сумавалі, як іншыя, якія не маюць надзеі.
Просім, вось, вас, браты, праз прыйсце Госпада нашага Ісуса Хрыста і наша спатканне з Ім,