1 ЛЕТАПІСАЎ 9:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта былі кіраўнікі — галовы родаў левітаў па іх пакаленнях, паводле іх радаводаў; і пражывалі яны ў Ерузаліме. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта галовы [дамоў] бацькоў лявітаў паводле радаводаў сваіх. Гэтыя галовы [дамоў] жылі ў Ерусаліме. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэта ўзначальцы пакаленьняў лявіцкіх, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме. |
таксама браты іх, кіраўнікі па родах сваіх — тысяча семсот шэсцьдзесят, найдужэйшыя па сіле для выканання службы ў доме Божым.
Гэта спевакі, кіраўнікі па родах левітаў, якія заставаліся ў пакоях, вольных ад іншых заняткаў, так што днём і ноччу ўвесь час выконвалі сваю службу.