А гэта сыны той акругі, якія вярнуліся з няволі чужынскай, якіх перасяліў цар Бабілона Набукаданосар у Бабілон, і вярнуліся яны ў Ерузалім і ў Юдэю, кожны ў свой горад.
1 ЛЕТАПІСАЎ 9:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тыя, хто былі першымі жыхарамі, што жылі ў сваіх сялібах ды ў сваіх гарадах, гэта ізраэльцы, і святары, і левіты ды нявольнікі святыні. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны жылі перш ва ўласнасьці сваёй у гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Першыя жыхары, якія жылі ў валоданьнях сваіх, па гарадах Ізраільскіх, былі Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі. |
А гэта сыны той акругі, якія вярнуліся з няволі чужынскай, якіх перасяліў цар Бабілона Набукаданосар у Бабілон, і вярнуліся яны ў Ерузалім і ў Юдэю, кожны ў свой горад.
Такім чынам, пасяліліся там святары, і левіты, і частка народа; а спевакі, і прыдзверныя, і нявольнікі святыні — у сваіх гарадах, і ўвесь Ізраэль — у сваіх гарадах.
і паміж нявольнікаў, якіх Давід і князі далі на службу левітам, — дзвесце дваццаць чалавек; усе яны запісаны па імёнах.
далучыліся да выдатнейшых братоў сваіх, прысягаючы і абяцаючы, што будуць хадзіць паводле закону Божага, які дадзены праз руку Майсея, паслугача Божага, і што будуць спаўняць і пільнаваць усе прыказанні Госпада, Бога нашага, і пастановы Яго, і законы Яго,
Кіраўнікі ж народа жылі ў Ерузаліме; а астатні народ кідаў жэрабя, каб адна дзесятая частка з іх ішла жыць у святы горад Ерузалім, а дзевяць дзесятых — у іншыя гарады.
А пасяліліся там святары і левіты; прыдзверныя ж, і спевакі, і іншыя людзі, і нявольнікі ды ўсе ізраэльцы жылі ў сваіх гарадах; і надышоў сёмы месяц; а сыны Ізраэля жылі ў сваіх гарадах.