1 ЛЕТАПІСАЎ 7:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, Эфраім, бацька іх, доўгі час насіў па іх жалобу, і прыходзілі яго браты, каб суцешыць яго; Біблія (пераклад А.Бокуна) I плакаў па іх Эфраім, бацька іхні, шмат дзён, і прыйшлі браты ягоныя пацешыць яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І плакаў па іх Яфрэм, бацька іхні, шмат дзён, і прыходзілі браты ягоныя суцяшаць яго. |
І калі сабраліся ўсе дзеці яго, каб суцішыць боль бацькі, не хацеў ён слухаць суцяшэнняў і казаў: «Са смуткам пайду за сынам маім у апраметную». І плакаў па ім бацька яго.
і яго ж сын Забад, і яго ж сын Сутала, і яго ж сын Эзэр і Элад. А забілі іх людзі з Гета, тутэйшыя, бо тыя напалі, каб захапіць уладанні іх.
і наведаў жонку сваю, якая пачала ды нарадзіла сына, і даў яму імя Бэрыя, бо здарылася няшчасце ў яго доме.
Тады трое сяброў Ёва, пачуўшы пра ўсё ліха, што напаткала яго, прыйшлі, кожны са сваёй мясцовасці: Эліфаз Тэманіт, і Балдад Сугіт, і Зафар Нааматыт. І дамовіліся яны, каб разам прыйсці, наведаць яго і суцешыць.