Таксама браты іх, левіты, якія былі прызначаны да ўсякай службы ў скініі дома Госпадава;
1 ЛЕТАПІСАЎ 6:62 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым сынам Гэрсона па іх родах: — з пакалення Ісахара, і з пакалення Асэра, і з пакалення Нэфталі, і з пакалення Манасы ў Басане — трынаццаць гарадоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сынам Гершома паводле сем’яў іхніх з калена Ісахара, і з калена Асэра, і з калена Нэфталі, і з калена Манасы ў Башане [дадзены] трынаццаць гарадоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сынам Гірсона па плямёнах іх, ад калена Ісахаравага, і ад калена Асіравага і ад калена Нэфталімавага і ад калена Манасіінага ў Васане дадзена трынаццаць гарадоў. |
Таксама браты іх, левіты, якія былі прызначаны да ўсякай службы ў скініі дома Госпадава;
Сынам жа Кагата, якія засталіся з іх родаў, далі ва ўладанне дзесяць гарадоў з пакалення Эфраіма, і з пакалення Дана і з паловы пакалення Манасы.
А сынам Мэрары па родах іх: з пакалення Рубэна, і з пакалення Гада, і з пакалення Забулона па жэрабі далі дванаццаць гарадоў.
Яна нарадзіла яму сына, якога ён назваў Гэрсам, кажучы: «Прыхадзень я ў зямлі чужой».
І дасягала мяжа яго аж да Табора, і Сэгасімы, і Бэтсамэса, і былі ў яе выхады да Ярдана; шаснаццаць гарадоў з іх навакольнымі вёскамі.
Далей сынам Гэрсона выпала жэрабем, каб атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленняў Ісахара, і Асэра, і Нэфталі, і паловы пакалення Манасы ў Басане.
І сынам Мэрары па родах іх жэрабем выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленняў Рубэна, і Гада, і Забулона.