1 ЛЕТАПІСАЎ 3:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) быў бацькам Ахаза, бацькі Эзэкіі, ад якога нарадзіўся Манаса. Біблія (пераклад А.Бокуна) сын ягоны — Ахаз; сын ягоны — Эзэкія; сын ягоны — Манаса; Біблія (пераклад В. Сёмухі) ягоны сын Ахаз, ягоны сын Эзэкія, ягоны сын Манасія, |
І супачыў Ахаз з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда; і па ім стаў цараваць сын яго Эзэкія.
Такім чынам, яны, пайменна запісаныя, прыбылі ў дні Эзэкіі, цара Юды, і знішчылі маанітаў, якія там знаходзіліся, і вынішчылі іх аж па сённяшні дзень, ды абжыліся на іх месцы, бо знайшлі там жа найбольш урадлівую пашу.
Такім чынам, Эзэкія, маючы дваццаць пяць гадоў, стаў царом. Дваццаць дзевяць гадоў цараваў у Ерузаліме. Імя маці яго — Абі, дачка Захарыі.
Калі Манаса стаў царом, меў дваццаць гадоў, і пяцьдзесят пяць гадоў цараваў у Ерузаліме.