І сказаў Абрагам слузе, загадчыку дому свайго, які распараджаўся ўсім, што ў яго было: «Палажы руку сваю пад сцягно маё,
1 ЛЕТАПІСАЎ 29:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды ўсе князі, і асілкі, і сыны цара Давіда падпарадкаваліся цару Саламону. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсе князі і волаты, а таксама ўсе сыны валадара Давіда далі руку Салямону валадару. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсе начальнікі і адважнікі, таксама і ўсе сыны цара Давіда падпарадкаваліся Саламону цару. |
І сказаў Абрагам слузе, загадчыку дому свайго, які распараджаўся ўсім, што ў яго было: «Палажы руку сваю пад сцягно маё,
А калі заўважыў, што набліжаецца дзень смерці яго, паклікаў сына свайго Язэпа і сказаў яму: «Калі я знайшоў ласку ў цябе, пакладзі руку сваю пад сцягно маё, ды праяві міласэрнасць і вернасць мне, ды не хавай мяне ў Егіпце!
Вось змены святароў і левітаў: гатовыя для ўсякай службы дома Госпадава; і хай дапамагае табе ва ўсякай працы кожны, хто навучаны і падрыхтаваны да ўсякай справы, таксама князі і ўвесь народ у тваіх справах».
І Саламон сеў на пасадзе Госпада, каб быць царом замест Давіда, бацькі свайго, і шчаслівілася яму, і ўвесь Ізраэль быў яму паслухмяны.
Так Госпад узвялічыў Саламона ў вачах усяго Ізраэля і даў яму славу царскую, якой не меў перад ім ніводзін цар Ізраэля.
Цяпер не заглушайце сэрцаў вашых, як бацькі вашыя. Падайце рукі Госпаду і прыходзьце ў святыню Яго, якую Ён асвяціў навек; служыце Госпаду, Богу вашаму, каб адвярнуўся ад вас гнеў абурэння Яго.
Гаманіце супраць яго; куды б ні працягнуў ён руку, падаюць слупы яго, разбураныя муры яго, бо гэта — помста Госпадава; спаганяйце помсту на ім: як ён рабіў, зрабіце яму.
Ён бо зламаў прысягу, каб парушыць запавет, і вось, прыклаў руку сваю, і паколькі ён усё гэта зрабіў, таму не ўцячэ».