Таксама Ёаб, сын Сэруі, і паслугачы Давіда выйшлі і спаткаліся з імі каля вадаёма Габаонскага; і калі яны сышліся з усёй мясцовасці, адны сталі на адным баку вадаёма, а другія — на другім.
1 ЛЕТАПІСАЎ 27:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У чацвёртым месяцы чацвёртым быў брат Ёаба Асаэль і Забадзія, сын яго, па ім, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Чацьвёрты на чацьвёрты месяц — Асаэль, брат Ёава, і пасьля яго Зэвадыя, сын ягоны; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чацьвёрты, для чацьвёртага месяца, быў Асаіл, брат Ёава, і пасьля яго Завадыя, сын ягоны, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы. |
Таксама Ёаб, сын Сэруі, і паслугачы Давіда выйшлі і спаткаліся з імі каля вадаёма Габаонскага; і калі яны сышліся з усёй мясцовасці, адны сталі на адным баку вадаёма, а другія — на другім.
гэты ж Баная быў наймужнейшым між трыццаццю і камандаваў трыццаццю, а кіраўніком яго дружыны быў сын яго Амізабад.
У пятым месяцы пятым быў кіраўнік Самаот Зараіт, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы.