З сыноў жа Бэньяміна, братоў Саўла, — тры тысячы, бо мноства іх аж да гэтага часу заставалася на службе ў Саўла.
1 ЛЕТАПІСАЎ 27:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) над левітамі — Гасабія, сын Кемуэля, над ааранітамі — Садок; Біблія (пераклад А.Бокуна) у Левія — Хашавія, сын Кемуэля; у Аарона — Цадок; Біблія (пераклад В. Сёмухі) у Левія - Хашавія, сын Кемуіла; у Аарона - Садок; |
З сыноў жа Бэньяміна, братоў Саўла, — тры тысячы, бо мноства іх аж да гэтага часу заставалася на службе ў Саўла.
Таксама і яны кідалі жэрабя, як і браты яго, сыны Аарона, перад абліччам цара Давіда і Садока ды Ахімэлеха, і кіраўнікоў родаў святарскіх і левіцкіх, як большыя, так і меншыя: жэрабя ўсіх роўна дзяліла.
І выявілася, што сыноў Элеязэра было намнога больш, чым сыноў Ітамара, дык ён выбраў з іх, гэта значыць з сыноў Элеязэра, шаснаццаць кіраўнікоў родаў, і па родах сыноў Ітамара і сем’ях іх — восем кіраўнікоў родаў.
Затым з Гебранітаў Гасабія і браты яго, людзі спраўныя, тысяча семсот, мелі нагляд над Ізраэлем на другім баку Ярдана на захад ва ўсіх справах Госпада ды ў службе царскай;
Затым над пакаленнямі Ізраэля сталі: над Рубэнітамі кіраўніком быў Эліязэр, сын Зэхры; над Сімяонітамі — Сафація, сын Маахі;
над пакаленнем Юды — Элію з братоў Давіда; над пакаленнем Ісахара — Амры, сын Міхаэля;