Калі аб гэтым паведамілі Давіду, паслаў ён пасланцоў насустрач ім, — бо мужчыны былі вельмі ганебна зняважаныя, — і загадаў ім Давід: «Затрымайцеся ў Ерыхоне, пакуль не адрастуць бароды вашы, і тады вернецеся».
1 ЛЕТАПІСАЎ 19:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі вярнуліся яны і аб гэтым паведамілі Давіду, ён паслаў насустрач ім — вялікую бо ім ганьбу зрабілі — і загадаў, каб затрымаліся ў Ерыхоне, пакуль не адрасце ў іх барада, і каб потым вярнуліся. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі яны, і паведамілі Давіду пра людзей гэтых. І ён паслаў ім насустрач, бо яны былі вельмі асаромленыя. І сказаў валадар: «Застаньцеся ў Ерыхоне, пакуль адрастуць бароды вашыя, і тады вернецеся». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшлі яны. І данесьлі Давіду пра людзей гэтых, і ён паслаў ім насустрач, бо яны былі вельмі зьняважаныя; і сказаў цар; застаньцеся ў Ерыхоне, пакуль адрастуць борады вашыя, і тады вяртайцеся. |
Калі аб гэтым паведамілі Давіду, паслаў ён пасланцоў насустрач ім, — бо мужчыны былі вельмі ганебна зняважаныя, — і загадаў ім Давід: «Затрымайцеся ў Ерыхоне, пакуль не адрастуць бароды вашы, і тады вернецеся».
У дні яго Гіэль з Бэтэля адбудаваў Ерыхон паводле прадказання Госпада, сказанага праз Ешуа, сына Нуна, і падмуркі яго ён паклаў на сваім першародным, Абіраме, і на сваім наймаладзейшым, Сэгубе, паставіў брамы яго.
Таму Ханон узяў паслугачоў Давіда, і пагаліў, і абрэзаў тунікі іх ад клубоў да пятаў, і адпусціў іх.
А калі аманіцяне, разумеючы, што Давід зненавідзеў іх, паслалі, як Ханон, так і астатні народ, тысячу талентаў срэбра, каб за іх наняць сабе калясніцы і коннікаў з Мэсапатаміі, і з Сірыі Маахі, і з Собы;
Бачачы, што робіцца, таварышы яго засмуціліся вельмі ды пайшлі і расказалі гаспадару свайму ўсё, што сталася.