1 ЛЕТАПІСАЎ 19:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А паслугачы Ададэзэра, бачачы, што пераможаны Ізраэлем, прымірыліся з Давідам і служылі яму; і сірыйцы больш не хацелі аказваць дапамогу аманіцянам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўбачылі слугі Гададэзэра, што яны пабітыя перад абліччам Ізраіля, і замірыліся з Давідам, і служылі яму. І не хацеў Арам больш ратаваць сыноў Амона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ўбачылі слугі Адраазара, што яны пабітыя Ізраільцянамі, заключылі з Давідам мір і падпарадкаваліся яму. І не хацелі Сірыйцы дапамагаць больш Аманіцянам. |
А ўсе цары, якія прыйшлі на дапамогу Ададэзэру, убачыўшы, што яны пераможаны Ізраэлем, заключылі саюз з Ізраэлем і служылі яму. І надалей сірыйцы баяліся дапамагаць сынам Амона.
А Бэнадад, цар сірыйскі, сабраў усё сваё войска, і трыццаць два цары былі з ім, таксама коні і калясніцы, і, устаўшы, ён змагаўся супраць Самарыі, і абкладваў яе.
Калі пачуў гэты адказ цар, які піў сам і цары з ім у палатках, і сказаў ён паслугачам сваім: «Акружыце горад!» І яны акружылі яго.
А сірыйцы ўцяклі перад ізраэльцамі, і Давід знішчыў сем тысяч калясніц сірыйскіх і сорак тысяч пехацінцаў, і Сабаха, камандзіра войска.
Здарылася ж праз год, у той час, калі цары звычайна выходзяць на вайну, што і Ёаб павёў сілу вайсковую і спустошыў зямлю аманіцян; і далей пайшоў, і асадзіў Рабу. Давід у той час заставаўся ў Ерузаліме, калі Ёаб узяў Рабу і зруйнаваў яе.
Выхапіў мяне ад бунту народа, паставіў мяне на чале плямёнаў. Народ, якога я не ведаў, служыць мне,