Ці ж можна падумаць, што Бог сапраўды будзе прабываць на зямлі? Бо калі неба і нябёсы нябёсаў не могуць ахапіць Цябе, што ж тады гэты дом, які Я пабудаваў!
1 ЛЕТАПІСАЎ 13:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык пабаяўся тады Давід Бога і казаў: «Як я магу да сябе прыняць каўчэг Божы?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І спалохаўся Давід Бога ў гэты дзень, кажучы: «Як я прынясу да сябе Каўчэг Божы?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спалохаўся Давід Бога ў дзень той, і сказаў: як я ўнясу да сябе каўчэг Божы? |
Ці ж можна падумаць, што Бог сапраўды будзе прабываць на зямлі? Бо калі неба і нябёсы нябёсаў не могуць ахапіць Цябе, што ж тады гэты дом, які Я пабудаваў!
І засмуціўся Давід, што Госпад паразіў Озу, і назваў тое месца Пэрэс Оза, аж па сённяшні дзень.
І з гэтае прычыны не прыняў яго да сябе, гэта значыць, у горад Давідаў, але завярнуў яго ў дом Абэдэдома Гетыта.
і Давід не адважыўся туды ісці, каб там памаліцца Богу; бо быў надта напалоханы, бачачы меч анёла Госпадава.
Тады я сказаў: «Гора мне! Я загінуў! Бо я чалавек нячысты вуснамі і жыву я сярод народа, які мае нячыстыя вусны, а вачамі сваімі бачыў Валадара, Госпада Магуццяў!»
А той, што атрымаў адзін талент, прыходзячы, гаворыць: “Гаспадару, я ведаю цябе як чалавека жорсткага: ты жнеш, дзе не пасеяў, і збіраеш, дзе не рассыпаў.
і казалі людзі бэтсамітцы: «Хто можа стаць у прысутнасці Госпада, гэтага Святога Бога? І да каго Ён пяройдзе ад нас?»