І засмуціўся Давід, што Госпад паразіў Озу, і назваў тое месца Пэрэс Оза, аж па сённяшні дзень.
1 ЛЕТАПІСАЎ 13:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык разгневаўся Госпад на Озу і забіў яго за тое, што ён дакрануўся да каўчэга; і памёр ён там перад Богам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І загневаўся ГОСПАД на Узу, і Ён забіў яго за тое, што ён выцягнуў руку сваю да Каўчэгу, і ён памёр там перад абліччам Божым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Гасподзь разгневаўся на Озу, і пабіў яго за тое, што ён працягнуў руку сваю да каўчэга; і ён памёр тут жа перад абліччам Божым. |
І засмуціўся Давід, што Госпад паразіў Озу, і назваў тое месца Пэрэс Оза, аж па сённяшні дзень.
Бо раней не было вас і ўчыніў Госпад, Бог Ізраэля, разбіццё сярод нас, бо мы не пыталі ў Яго, як належала».
сыны Леві неслі каўчэг Госпада, Бога Ізраэля, па загадзе Майсея паводле слова Госпадава: на плячах сваіх на жэрдках.
Затым агонь, выйшаўшы ад Госпада, спаліў дзвесце пяцьдзесят чалавек, якія неслі кадзіла.
І калі ў час зняцця з лагера Аарон і сыны яго пакрыюць святыню і ўсе прыналежнасці яе, тады падыдуць сыны Кагата, каб пакрытае несці, і хай не дакранаюцца да каўчэга сведчання, каб не памерлі. Такія вось абавязкі сыноў Кагата ў палатцы сустрэчы.
Таксама загадаў народу: «Ідзіце і абыходзьце горад, і ўзброеныя ваяры хай ідуць перад каўчэгам Госпада».
І пакараў Госпад жыхароў Бэтсаміта, бо яны заглядвалі ў каўчэг Госпада; і забіў Госпад семдзесят чалавек з народа. І народ быў у жалобе, бо Госпад ударыў народ вялікай караю;