Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 13:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І загневаўся ГОСПАД на Узу, і Ён забіў яго за тое, што ён выцягнуў руку сваю да Каўчэгу, і ён памёр там перад абліччам Божым.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Але Гасподзь разгневаўся на Озу, і пабіў яго за тое, што ён працягнуў руку сваю да каўчэга; і ён памёр тут жа перад абліччам Божым.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Дык разгневаўся Госпад на Озу і забіў яго за тое, што ён дакрануўся да каўчэга; і памёр ён там перад Богам.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 13:10
10 Крыжаваныя спасылкі  

І засмуціўся Давід, што ГОСПАД ударам ударыў Узу, і назваў тое месца Пэрэц-Уза аж да гэтага дня.


Бо першы раз ня вы гэта рабілі, і ГОСПАД, Бог наш, ударыў нас, бо мы не шукалі Яго як мае быць».


І несьлі сыны лявітаў Каўчэг Божы, як загадаў Майсей паводле слова ГОСПАДА, на рамёнах сваіх, на насілах.


І выйшаў агонь ад ГОСПАДА, і спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, якія ахвяроўвалі кадзіла.


Пры складваньні табару, калі Аарон і сыны ягоныя скончаць накрываць [рэчы] сьвятыя і ўсе прыналежнасьці сьвятыні, падыйдуць сыны Кегата, каб іх несьці. І нельга ім дакранацца [рэчаў] сьвятых, каб не памерлі. Такі вось цяжар сыноў Кегата пры Намёце Спатканьня.


Егошуа, сын Нуна, паклікаў сьвятароў і сказаў ім: «Нясіце Каўчэг Запавету, а сем сьвятароў няхай нясуць сем трубаў з рагоў бараніх перад Каўчэгам ГОСПАДА».


І ўдарыў ГОСПАД людзей Бэт-Шэмэшу, якія заглядалі ў Каўчэг ГОСПАДА, і выбіў з народу з пяцідзесяці тысячаў семдзясят чалавек. І народ быў у жалобе, бо ГОСПАД ударыў народ так страшнай карай.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы