ён адзін стаяў і біў філістынцаў, пакуль не самлела яго рука і не прыліпла да меча; і Госпад даў вялікае збаўленне ў той дзень, і народ вярнуўся, толькі каб вынесці здабычу.
1 ЛЕТАПІСАЎ 11:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) быў ён з Давідам у Афэсдаміме, калі там філістынцы падрыхтаваліся да бою. А быў у той мясцовасці палетак, поўны ячменю, і людзі паўцякалі перад філістынцамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён быў з Давідам у Пас-Даміме, і Філістынцы сабраліся там на вайну. І была частка поля засеяна ячменем, і народ уцёк перад абліччам Філістынцаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ён быў з Давідам у Фасдаміме, куды Філістымляне сабраліся на вайну. Там частка поля была засеяна ячменем, і народ пабег ад Філістымлянаў; |
ён адзін стаяў і біў філістынцаў, пакуль не самлела яго рука і не прыліпла да меча; і Госпад даў вялікае збаўленне ў той дзень, і народ вярнуўся, толькі каб вынесці здабычу.
Ён застаўся на сярэдзіне палетка і абараніў яго; і калі пабіў філістынцаў, Госпад даў свайму народу вялікае збаўленне.
І філістынцы сабралі войскі свае на вайну, і размясціліся ў Соха, што ў Юдэі, ды расклалі лагер між Соха і Азэкаю ў Афэсдаміме.