Хто вас слухае, Мяне слухае; і хто вамі пагарджае, Мною пагарджае; а хто Мною пагарджае, пагарджае Тым, Хто Мяне паслаў».
1 КАРЫНФЯНАЎ 16:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык хай ніхто не пагарджае ім. Прывядзіце яго ў супакоі, каб прыйшоў да мяне, бо чакаю яго разам з братамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык няхай ніхто не пагарджае ім, а правядзіце яго ў супакоі, каб ён прыйшоў да мяне, бо я чакаю яго з братамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму хай ніхто ім не пагардзіць, а праводзьце яго зь мірам, каб ён прыйшоў да мяне; бо я чакаю яго з братамі. |
Хто вас слухае, Мяне слухае; і хто вамі пагарджае, Мною пагарджае; а хто Мною пагарджае, пагарджае Тым, Хто Мяне паслаў».
Дык, пасланыя царквою, ішлі яны праз Фэніцыю і Самарыю, расказваючы пра навяртанне паганаў, і прыносілі братам вялікую радасць.
Калі ж прыйдзе Цімафей, дык глядзіце, каб быў без страху ў вас, бо ён робіць справу Госпада, як і я.
і ад вас прайсці ў Мацэдонію, а з Мацэдоніі зноў прыйсці да вас, каб вы правялі мяне ў Юдэю.
Дык хто гэта адкідае, той не чалавекам пагарджае, але Богам, Які даў нам Духа Свайго Святога.
Няхай ніхто не пагарджае тваёй маладосцю, але будзь прыкладам верным у слове, у паводзінах, у любові, у духу, у веры, у чысціні.
якія аддалі сведчанне тваёй любові перад царквою. Ты добра зробіш, калі выправіш іх у дарогу, як годна перад Богам.