Прыйшлі дні пакарання, прыйшлі дні адплаты: хай ведае Ізраэль! «Дурны, — кажа ён, — прарок; шалёны — чалавек духоўны». Дзеля вялікай злачыннасці тваёй і вялікія варожасці твае.
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык калі збярэцца ўся царква ды ўсе пачнуць гаварыць мовамі, а ў той час увойдуць неадукаваныя або бязверныя, ці ж не скажуць, што вы звар’яцелі? Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык калі ўся царква зыйдзецца разам, і ўсе будуць гаварыць мовамі, а ўвойдуць да вас [людзі] простыя ці бязьверныя, ці ня скажуць яны, што вы вар’яцееце? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ўся царква сыдзецца разам і ўсе пачнуць гаварыць незнаёмымі мовамі, і ўвойдуць да вас недасьведчаныя альбо няверуючыя, - дык ці ня скажуць, што вы шалееце? |
Прыйшлі дні пакарання, прыйшлі дні адплаты: хай ведае Ізраэль! «Дурны, — кажа ён, — прарок; шалёны — чалавек духоўны». Дзеля вялікай злачыннасці тваёй і вялікія варожасці твае.
прыйдзе гаспадар паслугача таго ў дзень, у які не спадзяецца, і ў час, якога не ведае, і адлучыць яго, ды прызначыць яго долю разам з нявернымі.
А калі ён так выступаў у абароне, Фэст гучным голасам сказаў: «Паўле, ты адурнеў. Вялікая навука давяла цябе да вар’яцтва».
Перад усім чую, што, калі сходзіцеся разам у царкве, бываюць у вас спрэчкі, і я крыху веру.