1 КАРЫНФЯНАЎ 11:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Робячы вам гэтыя заўвагі, не хвалю за тое, што збіраецеся не на лепшае, але на горшае. Біблія (пераклад А.Бокуна) А загадваючы гэтае, не хвалю вас, бо вы зыходзіцеся не на лепшае, але на горшае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але, наказваючы гэта, не хвалю вас, бо зьбіраецеся вы не на лепшае, а на горшае. |
Не май у сэрцы сваім нянавісці да брата свайго; дакарай яго, каб не мець граху з прычыны яго.
Бо начальнікі страшныя не дабрадзеям, але ліхадзеям. Хочаш не баяцца ўлады? Дык рабі дабро, і будзеш мець пахвалу ад яе.
Хвалю вас, браты, што ва ўсім памятаеце пра мяне, ды трымаецеся маіх наказаў, як я наказаў вам.
Ці не маеце дамоў, каб там есці і піць? Ці мо ганьбіце Царкву Божую ды сароміце тых, што нічога не маюць? Што ж вам скажу? Можа, буду вас хваліць? За гэта не пахвалю!
Калі хто галодны, хай есць дома, каб вам не збірацца на асуджэнне. Іншыя справы наладжу, як прыйду. ы наладжу, як прыйду.
Дык калі збярэцца ўся царква ды ўсе пачнуць гаварыць мовамі, а ў той час увойдуць неадукаваныя або бязверныя, ці ж не скажуць, што вы звар’яцелі?
Дык што ж, браты? Калі збіраецеся разам, кожны з вас мае псальм, мае навуку, мае адкрыццё, мае мовы, мае тлумачэнне: усё гэта хай будзе на пабудову царквы.
Не прапускайма нашых супольных сходаў, як сталася звычкай некаторых, але суцяшаймася, і тым больш, чым больш вы бачыце надыходзячы дзень гэты.
ці то намеснікам, што праз яго пасланы дзеля пакарання злачынцаў або дзеля пахвалы тых, што дабро робяць,