Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 КАРЫНФЯНАЎ 11:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Хвалю вас, браты, што ва ўсім памятаеце пра мяне, ды трымаецеся маіх наказаў, як я наказаў вам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 Хвалю вас, браты, што вы ўсё маё памятаеце і трымаецеся традыцыі так, як я перадаў вам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 Хвалю вас, браты, што вы ўсё маё памятаеце, і наказаў трымаецеся так, як я наказаў вам.

Глядзіце раздзел Копія




1 КАРЫНФЯНАЎ 11:2
12 Крыжаваныя спасылкі  

Дык вось, браты, стойце і трымайцеся перададзенага ад нас вучэння, якому навучыліся ці то праз словы, ці то праз лісты нашы.


Дзеля гэтага пасылаю да вас Цімафея, які ёсць сын мой найдаражэйшы і верны ў Госпадзе, ён вам прыгадае шляхі мае, якія ў Хрысце, ды як я навучаю ўсюды ў кожнай царкве.


Загадваем жа вам, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб высцерагаліся вы ўсякага брата, які жыве нягодна і не паводле пераданаму, што вы атрымалі ад нас.


і праз якое збаўляецеся, калі яго захаваеце такім, якім я вясціў вам, інакш уверылі вы надарма.


Ці не маеце дамоў, каб там есці і піць? Ці мо ганьбіце Царкву Божую ды сароміце тых, што нічога не маюць? Што ж вам скажу? Можа, буду вас хваліць? За гэта не пахвалю!


Робячы вам гэтыя заўвагі, не хвалю за тое, што збіраецеся не на лепшае, але на горшае.


Яны абое былі справядлівымі перад Богам, беззаганна спаўняючы ўсе пастановы і прыказанні Госпадавы.


Цяпер жа, пасля прыбыцця да нас ад вас Цімафея і весткі пра веру і любоў вашу, і што маеце заўсёды пра нас добрую памяць, жадаючы нас пабачыць, як і мы вас,


Няхай бы кожны жыў так, як Бог яму прызначыў ды да чаго паклікаў Госпад; і гэтак я загадваю ва ўсіх цэрквах.


І вы сталіся паслядоўнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў горы вялікім з радасцю Духа Святога,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы