Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЯНА 7:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

калі ў суботу прыймае чалавек абразаньне, каб ня быў парушаны закон Майсееў, - ці не на Мяне гневаецеся за тое, што Я ўсяго чалавека ацаліў у суботу?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі ў суботу абразаецца чалавек, каб ня быў парушаны закон Майсееў, чаму ж вы незадаволеныя Мною, што Я ўсяго чалавека зрабіў здаровым у суботу?

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі чалавек прымае абразанне ў суботу і не парушаецца закон Майсея, дык чаму злуецеся на Мяне, калі Я ўсяго чалавека аздаравіў у суботу?

Глядзіце раздзел



ЯНА 7:23
9 Крыжаваныя спасылкі  

і шануйце суботу, бо яна сьвятая для вас: хто апаганіць яе, той хай будзе аддадзены сьмерці; хто будзе ў суботу рабіць працу, тая душа павінна быць зьнішчана з асяродзьдзя народу свайго;


І вось там быў чалавек з сухою рукою. І спыталіся ў Яго: ці можна ацаляць у суботы? - каб зьвінаваціць Яго.


Фарысэі, убачыўшы гэта, сказалі Яму: вось, вучні Твае робяць, чаго нельга рабіць у суботу.


Альбо ці ня чыталі вы ў законе, што ў суботы сьвятары ў храме парушаюць суботу, аднак не вінаватыя?


Пасьля Юдэі казалі ацалёнаму: сёньня субота; не павінен ты браць пасьцель.


Ісус, прамаўляючы далей, сказаў ім: адну дзею ўчыніў Я, і ўсе вы дзівуеце;


Тады некаторыя фарысэі казалі: не ад Бога Гэты Чалавек, бо не шануе суботы. Іншыя казалі: як можа чалавек грэшны тварыць такія цуды? і паўстала між імі нязгода.