Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЯНА 7:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Аднак ніхто не гаварыў пра Яго адкрыта, баючыся Юдэяў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Аднак ніхто не гаварыў адносна Яго яўна дзеля страху перад Юдэямі.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Але ніхто не гаварыў пра Яго яўна дзеля страху перад юдэямі.

Глядзіце раздзел



ЯНА 7:13
13 Крыжаваныя спасылкі  

Боязь перад людзьмі ставіць сетку; а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў бясьпецы.


Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі, вучань Ісуса, але тайны - ад страху перад Юдэямі, прасіў у Пілата, каб зьняць Цела Ісусава; і Пілат дазволіў. Той пайшоў і зьняў Цела Ісусава.


У той самы першы дзень тыдня ўвечары, калі дзьверы дома, дзе зьбіраліся вучні Ягоныя, былі замкнутыя з апасеньня перад Юдэямі, прыйшоў Ісус і стаў пасярод, і кажа ім: мір вам!


ён прыйшоў да Ісуса ўначы і сказаў Яму: Равьві! мы ведаем, што Ты - Настаўнік, Які прыйшоў ад Бога; бо такіх цудаў, якія Ты творыш, ніхто ня можа тварыць, калі ня будзе зь ім Бога.


Пасьля гэтага Ісус хадзіў па Галілеі, бо па Юдэі хадзіць не хацеў, таму што Юдэі намышлялі забіць Яго.


А Юдэі шукалі яго на сьвяце і казалі: дзе Ён?


І дзівавалі Юдэі, кажучы: як Ён ведае Пісаньні, ня вучыўшыся?


Так адказвалі бацькі ягоныя, таму што баяліся Юдэяў; бо Юдэі змовіліся ўжо, каб, хто прызнае Яго за Хрыста, таго адлучаць ад сынагогі;


Сказалі яму ў адказ: у грахах ты ўвесь нарадзіўся, і ты нас яшчэ вучыш? І выгналі яго прэч.


ведаючы твае дзеі, і што ты жывеш там, дзе трон сатаны, і што трымаеш імя Маё, і ня зрокся веры Мае нават у тыя дні, калі ў вас, дзе жыве сатана, забіты верны сьведка Мой Анціпа.