Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭСТЭР 9:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

пра тое, каб яны ўстанавілі на кожны год сьвята ў сябе чатырнаццатага дня месяца Адара і пятнаццатага дня яго,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Каб яны з’абавязаліся сьвяткаваць чатырнаццаты дзень месяца Адар і пятнаццаты дзень яго, год у год,

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

каб яны адзначылі як свята чатырнаццаты і пятнаццаты дзень месяца Адар, і з году ў год святкавалі ўрачыста, як свята,

Глядзіце раздзел



ЭСТЭР 9:21
8 Крыжаваныя спасылкі  

І закончаны дом гэты да трэцяга дня месяца Адара, на шостым годзе валадараньня цара Дарыя.


У першы месяц, які ёсьць месяц Нісан, на дванаццатым годзе цара Артаксэркса, кідалі пур, г. зн. жэрабя, перад абліччам Амана дзень у дзень і месяц у месяц, і ўпала жэрабя на дванаццаты месяц, г. зн. на месяц Адар.


Гэта было ў трынаццаты дзень месяца Адара; а ў чатырнаццаты дзень гэтага самага месяца яны супакоіліся і зрабілі яго днём гасьціны і весялосьці.


А Юдэі, якія ў Сузах, зьбіраліся ў трынаццаты дзень яго і ў чатырнаццаты дзень яго, а ў пятнаццаты дзень яго супакоіліся і зрабілі яго днём гасьціны і весялосьці.


І апісаў Мардахэй гэтыя падзеі і паслаў пісьмы ўсім Юдэям, якія ў вобласьцях цара Артаксэркса, блізкім і далёкім,


як такіх дзён, калі Юдэі зрабіліся заспакоеныя ад ворагаў сваіх, і як такога месяца, калі ператварылася ў іх журба ў радасьць, а нараканьне - у дзень сьвяточны, каб зрабілі яны іх днямі гасьціны і весялосьці, пасылаючы дарункі адзін аднаму і дарункі бедным.


пастанавілі Юдэі і прынялі на сябе і на дзяцей сваіх і на ўсіх, хто далучыўся да іх, каб сьвяткаваць гэтыя два дні, паводле прадпісанага пра іх і ў свой для іх час, кожны год,


Напісала таксама царыца Эстэр, дачка Абіхаіла, і Мардахэй Юдэй, з усёй настойлівасьцю, каб выконвалі гэта новае пісьмо пра Пурым;