Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 9:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 пастанавілі Юдэі і прынялі на сябе і на дзяцей сваіх і на ўсіх, хто далучыўся да іх, каб сьвяткаваць гэтыя два дні, паводле прадпісанага пра іх і ў свой для іх час, кожны год,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 пастанаўляючы, пастанавілі Юдэі і прынялі на сябе і на насеньне сваё, і на ўсіх, хто далучыцца да іх, непарушна сьвяткаваць гэтыя два дні паводле напісанага пра іх і паводле тэрміну іхняга, кожны год.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 і дзеля таго, што яны тады пабачылі ды што ім выпала, юдэі ўстанавілі гэты дзень як урачысты абрад, які ніколі не падлягае змене, і прынялі яны на сябе, і на сваіх нашчадкаў, і на ўсіх, хто захоча далучыцца да іх веры, каб гэтыя два дні па загадзе і ў свой час штогод святкаваліся.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 9:27
18 Крыжаваныя спасылкі  

І ў кожнай вобласьці і ў кожным горадзе, у кожным месцы, куды толькі даходзіў ўказ ягоны, была радасьць у Юдэяў і весялосьць, гасьціна і сьвяточны дзень. І многія з народаў краіны зрабіліся Юдэямі, бо напаў на іх страх перад Юдэямі.


І апісаў Мардахэй гэтыя падзеі і паслаў пісьмы ўсім Юдэям, якія ў вобласьцях цара Артаксэркса, блізкім і далёкім,


пра тое, каб яны ўстанавілі на кожны год сьвята ў сябе чатырнаццатага дня месяца Адара і пятнаццатага дня яго,


і каб гэтыя дні былі векапомныя і сьвяткаваліся ва ўсе роды ў кожным племені, у кожнай вобласьці і ў кожным горадзе; і каб дні гэтыя Пурым не адмяняліся ў Юдэяў, і памяць пра іх каб ня зьнікла ў дзяцей іхніх.


бо яны пажэрлі Якава, і селішча ягонае спустошылі.


І пойдуць многія народы, і скажуць: прыйдзеце, і ўзыйдзем на гару Гасподнюю, у дом Бога Якаўлевага, і навучыць Ён нас Сваім шляхам; і хадзіцьмем па сьцежках Ягоных. Бо ад Сіёна выйдзе закон, і слова Гасподняе - зь Ерусаліма.


Хай ня кажа сын іншапляменца, які далучыўся да Госпада: «Гасподзь зусім адлучыў мяне ад Свайго народа», і хай ня кажа еўнух: «вось, я сухое дрэва».


І сыноў іншапляменцаў, якія далучыліся да Госпада, каб служыць Яму і любіць імя Госпада, быць рабамі Яго, - усіх, хто захоўвае суботу ад апаганьваньня і цьвёрда трымаецца запавету Майго,


І ты ўзгадаеш пра шляхі твае, і будзе сорамна табе, калі пачнеш прымаць да сябе сёстраў тваіх, большых за цябе, як і меншых за цябе, і калі Я буду даваць табе іх у дочкі, а не ад твайго спрымірэнства.


І прыбягуць да Госпада многія народы ў той дзень і будуць Маім народам; і я пасялюся сярод цябе, і ўведаеш, што Гасподзь Саваоф паслаў Мяне да цябе.


Так кажа Гасподзь Саваоф: будзе ў тыя дні, возьмуцца дзесяць чалавек з усіх рознамоўных народаў, возьмуцца за крысо Юдэя і будуць казаць: мы пойдзем з табою, бо мы чулі, што з вамі - Бог.


вам, супольства, і прыхадню, які жыве, статут адзін, статут вечны ў роды вашыя: што вы, тое і прыхадзень хай будзе перад Госпадам;


не з бацькамі нашымі паклаў Гасподзь запавет гэты, а з намі, хто тут сёньня ўсе жывыя.


І пастанавіў Ісус зь імі мір і паклаў зь імі ўмову пра тое, што ён захавае ім жыцьцё; і прысягнулі ім правадыры супольства.


што кожны год доякі Ізраіля хадзілі аплакваць дачку Ефтая Галаадыцяніна, чатыры дні ў год.


Так было з гэтага часу і пасьля; і паставіў ён гэта ў закон і ў правіла Ізраілю да сёньня.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы