ЭЗДРЫ 6:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) радоў з камянёў вялікіх тры, і рад з драўніны адзін; а выдаткі хай выдаюцца з царскага дома. Біблія (пераклад А.Бокуна) Шэрагаў з камянёў вялікіх — тры, і шэраг з дрэва — адзін. На выдаткі няхай даюць з дому валадара. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) з камянёў квадратных хай будзе тры рады, і адзін рад — з дрэва; а выдаткі на гэта хай будуць выдзелены ад царскага дома. |
І пачалі выдаваць срэбра каменячосам і цесьлярам, і ежу і пітво і алей Сіданянам і Тыранам, каб яны дастаўлялі кедровую драўніну зь Лівана па моры ў Яфу, з дазволу Кіра, цара Персідскага.
Хай будзе вядома цару, што мы хадзілі ў Юдэйскую вобласьць да дома Бога вялікага; і будуецца ён зь вялікіх камянёў, і драўніна ўкладваецца ў сьцены, і праца гэтая робіцца борзда і з посьпехам ідзе ў руках іхніх.
І ад мяне даецца загад пра тое, чым вы павінны садзейнічаць старэйшынам тым Юдэйскім у пабудове таго дома Божага, і: з маёмасьці царскай - з зарэціх падаткаў - без адкладу бярэце і давайце тым людзям, каб праца ня спынялася;
І будуць цары карміцелямі тваімі, і царыцы іх - карміцелькамі тваімі; тварам да зямлі будуць кланяцца табе і лізаць пыл ног тваіх, і ўведаеш, што Я - Гасподзь, што тыя, хто спадзяецца на Мяне, ганьбы ня мецьмуць.
Але зямля памагла жанчыне, і адкрыла зямля вусны свае і паглынула раку, якую пусьціў цмок з пашчы сваёй.