І ня мог народ адрозьніць ускліканьні радасьці ад енку плачу народнага, бо народ усклікаў гучна, і голас чуцен быў далёка.
ЭЗДРЫ 3:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зрэшты многія сьвятары і лявіты і ўзначальнікі пакаленьняў, старцы, якія бачылі ранейшы храм, пры закладцы гэтага храма на вачах у іх, плакалі гучна, а многія і ўсклікалі ад радасьці громападобна. Біблія (пераклад А.Бокуна) І шмат хто са сьвятароў і лявітаў, і галоваў [дамоў] бацькоў, старых, якія бачылі першы Дом [Божы], калі падмуркі Дому гэтага былі закладзены перад вачыма іхнімі, плакалі голасам вялікім; а шмат хто ўсклікаў голасам узьнесеным з радасьцю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама многія старыя паміж святароў, і левітаў, і кіраўнікоў родаў, якія сваімі вачамі бачылі першую святыню на гэтым месцы, моцна плакалі; і многія галосна ўсклікалі з радасцю. |
І ня мог народ адрозьніць ускліканьні радасьці ад енку плачу народнага, бо народ усклікаў гучна, і голас чуцен быў далёка.
Ня бойся, чарвяк Якаў, малалюдны Ізраіле, - Я пасабляў табе, кажа Гасподзь і Адкупнік твой, Сьвяты Ізраілеў.
Ад малога пойдзе тысяча, і ад самага слабога - моцны народ. Я, Гасподзь, паскору зьдзейсьніць гэта сваім часам.
У тыя дні і ў той час, кажа Гасподзь, прыйдуць сыны Ізраілевыя, яны і сыны Юдавыя разам, будуць хадзіць і плакаць і знойдуць Госпада Бога свайго;
хто застаўся паміж вамі, які бачыў гэты дом у ранейшай ягонай славе, і якім вы бачыце яго цяпер? Ці ня ёсьць ён у вашых вачах як бы нічым?
Бо хто можа лічыць дзень гэты малаважным, калі радасна глядзяць на будаўнічы адвес у руках Зарававелевых тыя сем, - гэта вочы Госпада, якія абдымаюць позіркам усю зямлю?