І анёл Гасподні сказаў Гаду, каб той сказаў Давіду: хай Давід прыйдзе і паставіць ахвярнік Госпаду на гумне Орны Евусэяніна.
ЭЗДРЫ 2:68 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) З узначальнікаў пакаленьняў некаторыя, прыйшоўшы да дома Гасподняга ў Ерусаліме, дабрахотна ахвяроўвалі на дом Божы, каб аднавіць яго на падмурку ягоным. Біблія (пераклад А.Бокуна) І [некаторыя] з галоваў [дамоў] бацькоў, калі яны прыйшлі да Дому ГОСПАДА, які ў Ерусаліме, дабраахвотна ахвяравалі на Дом Божы, каб адбудаваць яго на месцы ягоным. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Некаторыя ж з кіраўнікоў родаў пры ўваходзе сваім у святыню Госпада ў Ерузаліме склалі добраахвотна дары для дома Божага, для адбудавання яго на сваім месцы. |
І анёл Гасподні сказаў Гаду, каб той сказаў Давіду: хай Давід прыйдзе і паставіць ахвярнік Госпаду на гумне Орны Евусэяніна.
І пачаў Саламон будаваць дом Гасподні ў Ерусаліме на гары Морыя, якая ўказана была Давіду, бацьку ягонаму, на месцы, якое падрыхтваў Давід, на гумне Орны Евусэяніна.
Паводле дастатку свайго, яны далі ў скарбніцу на працу шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата і пяць тысяч мінаў срэбра і сто сьвятарскіх вопратак.
І паставілі ахвярнік на падмурку ягоным, бо яны былі ў страху ад іншаземных народаў; і пачалі прыносіць на ім цэласпаленьні Госпаду, цэласпаленьні ранішнія і вечаровыя.
Мы - рабы, але і ў рабстве нашым не пакінуў нас Бог наш. І схіліў Ён да нас міласьць цароў Персідскіх, каб яны далі нам ажыць, пабудаваць дом Бога нашага і аднавіць яго з руінаў ягоных, і далі нам аслону ў Юдэі і ў Ерусаліме.
скажы сынам Ізраілевым, каб яны зрабілі Мне прынашэньне ад кожнага чалавека, у якога будзе руплівасьць, прымайце прынашэньне Мне.
І прыходзілі ўсе, каго вабіла да таго сэрца, і ўсе, каго схіляў дух, і прыносілі ахвяраваньні Госпаду на ўладжваньне скініі сходу і на ўсе патрэбы яе і на сьвяшчэннае адзеньне;
і ўсе мужы і жонкі з сыноў Ізраілевых, якіх вабіла сэрца прынесьці на ўсякую справу, якую Гасподзь праз Майсея загадаў зрабіць, прыносілі дабраахвотны дарунак Госпаду.
І ўзялі яны ў Майсея ўсе прынашэньні, якія прынесьлі сыны Ізраілевыя, на патрэбы сьвятыні, каб працаваць. Тым часам усё яшчэ прыносілі яму дабравольныя дары кожнае раніцы.
Бо, калі ёсьць руплівасьць, дык яна прымаецца залежна ад таго, хто мае, а не ад таго, чаго ня мае.
Хай кожны ўзычвае, як сэрца ягонае прыхіляе, а ня з прыкрасьцю і ня з прынукаю; бо Бог любіць таго, хто самахоць дае з радасьцю.