Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 20:41 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ізраільцяне вярнуліся, а Веньямін спалохаўся, бо ўбачыў, што спасьцігла яго бяда.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сыны Ізраіля павярнуліся, а ваяры Бэн’яміна стрывожыліся, бо бачылі, што прыйшла да іх бяда.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і калі людзі Ізраэля павярнуліся, людзі Бэньяміна ўстурбаваліся, бо ўбачылі, што яны ахоплены ліхам.

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 20:41
14 Крыжаваныя спасылкі  

Праўда беззаганнага прастуе дарогу яму, а бязбожны ўпадзе ад бязбожнасьці сваёй.


Праўда пабожных ратуе іх, а бязбожнікі будуць злоўлены беззаконьнем сваім.


У грэху ліхога чалавека - сетка яму, а праведнік весяліцца і радуецца.


Беззаконнага ловяць уласныя беззаконьні яго, і путамі грэху свайго ён павязаны.


Збаяліся грэшнікі на Сіёне; затрымцелі бязбожнікі: «хто з нас можа жыць пры агні пажыральным? хто з нас можа жыць пры вечным полымі?»


людзі будуць здыхаць ад страху і чаканьня нягодаў, што пойдуць на сьвет, бо сілы нябесныя пахіснуцца.


Бо, калі будуць казаць: «мір і бясьпека», тады зьнянацку спасьцігне іх пагібель, як мука родамі спасьцігае цяжарную, і ня ўнікнуць.


Жыхары Гая, азірнуўшыся, убачылі, што дым з горада падымаецца да неба. І ня было ім месца, куды бегчы - ні туды, ні сюды; бо народ, які бег да пустыні, павярнуўся на перасьледнікаў.


Яны, як бязмоўныя жывёлы, якіх водзіць іхняя прырода, народжаныя на ўпаляваньне і вынішчэньне, ліхасловячы тое, чаго не разумеюць, у разбэшчанасьці сваёй вынішчацца;