СУДЗЬДЗЯЎ 20:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сыны Веньямінавыя пачулі, што сыны Ізраілевыя прыйшлі ў Масіфу. І сказалі сыны Ізраілевыя: скажэце, як адбывалася гэтае ліха? Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачулі сыны Бэн’яміна, што сабраліся сыны Ізраіля ў Міцпе. І пыталіся сыны Ізраіля [ў лявіта], як гэтае злачынства адбылося. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І не ўтаілася ад сыноў Бэньяміна, што сабраліся сыны Ізраэля ў Міцпе. І пыталі сыны Ізраэля ў левіта, як такое злачынства адбылося, |
Мірыся з праціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе зь ім, каб не аддаў цябе праціўнік судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе слузе, і ня ўкінуў цябе ў цямніцу;
пабі жыхароў таго горада вастрыём меча, аддай праклёну яго і ўсё, што ў ім, і быдла яго пабі вастрыём меча;
І паслалі плямёны Ізраілевыя ва ўсё племя Веньямінавае сказаць: якая гэта гнюсотная дзея ўчынена ў вас!
І сабраліся правадыры ўсяго народа, усе плямёны Ізраілевыя, на сход народа Божага, чатырыста тысяч пешых, якія агалялі меч.
Лявіт, муж той забітай жанчыны, адказваў і сказаў: я з наложніцаю маёю прыйшоў начаваць у Гіву Веньямінавую;