РУТ 2:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) ды і ад снапоў адкідвайце ёй, няхай яна падбірае, і ня ганьце яе. Біблія (пераклад А.Бокуна) І нават кідайце каласы для яе, і пакідайце для яе, і яна будзе зьбіраць, і ня ганьце яе». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І нават ад снапоў адкідвайце ёй і дазваляйце заставацца, каб збіраць, і хай ніхто не крычыць на яе». |
І Цар скажа ім у адказ: «праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне».
Бо мы маем вялікую радасьць і ўцеху ў любові тваёй, бо табою, браце, супакоены сэрцы сьвятых.
Бо не несправядлівы Бог, каб забыў дзею вашую і працу любові, якую вы выявілі ў імя Ягонае, паслужыўшы і служачы сьвятым.
І ўстала, каб падбіраць. Ваоз даў загад слугам сваім, сказаўшы: хай падбірае яна і паміж снапоў, і ня крыўдзіце яе;
Так падбірала яна на полі да вечара і змалаціла сабранае, і выйшла каля эфы ячменю.