ПСАЛТЫР 95:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо ўсе багі народаў - ідалы, а Гасподзь нябёсы стварыў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ягонае мора, бо Ён яго ўчыніў, і сухазем’е рукі Ягоныя ўкшталтавалі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ў Яго — мора, і Ён стварыў яго, і сушу яго рукі сфармавалі. |
калі даваў мору статут, каб воды не заступалі межаў яго, калі закладваў асновы зямлі:
Мяне вы ці не баіцеся, кажа Гасподзь, перад Мною ці ня трымціце? Я паклаў пясок, граніцаю мору, вечнаю мяжою, якую не пяройдзе; і хоць хвалі яго імкнуцца, але пераадолець ня могуць; хоць яны бушуюць, але пераступіць яе ня могуць.