Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 50:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ты сядзіш і супраць брата твайго гаворыш, абмаўляеш сына маці тваёй.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Седзячы, гаварыў ты супраць брата твайго і зневажаў сына маці тваёй.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 50:20
9 Крыжаваныя спасылкі  

Хто хавае нянавісьць, у таго вусны ілжывыя; і хто пашырае паклёпы - неразумны.


Не хадзі пераносчыкам ілжы ў народзе тваім і не паўставай на жыцьцё блізкага твайго. Я Гасподзь.


І выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька - сына; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб'юць іх;


Дабрашчасныя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зьневажаць за Мяне.


І шмат іншай кляцьбы вымаўлялі супраць Яго.


Гэтак сама і жонкі іхнія павінны быць сумленныя, не паклёпніцы, цьвярозыя, верныя ва ўсім.


каб старыцы таксама апраналіся, як прыстойна сьвятым, ня былі паклёпніцы, не аддаваліся п'янству, вучылі дабру,


І пачуў я гучны голас, які гаварыў на небе: цяпер настала збавеньне і сіла і царства Бога нашага і ўлада Хрыста Ягонага, бо скінуты паклёпнік братоў нашых, які паклёпнічаў на іх перад Богам нашым дзень і ноч;