ПСАЛТЫР 50:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю. Біблія (пераклад А.Бокуна) А да бязбожніка сказаў Бог: «Навошта ты пералічваеш пастановы Мае, узьнімаеш запавет Мой да вуснаў тваіх, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Грэшніку ж кажа Бог: «Чаму ты распавядаеш прыказанні Мае і прымаеш запавет Мой у вусны? |
І сказаў Гасподзь: як што людзі гэтыя шануюць Мяне вуснамі сваімі, і языком сваім шануюць Мяне, а сэрца іхняе далёка адлягае ад Мяне, і багавейнасьць іх перад Мною ёсьць вывучэньне запаведзяў чалавечых;
І беззаконьнік, калі адварочваецца ад беззаконьня свайго, якое ўчыняе, і чыніць суд і праўду, - да жыцьця верне душу сваю.
а ўрымшчваю і занявольваю цела маё, каб, прапаведуючы іншым, самому ня стацца нявартым.
не такі запавет, які я заключыў з бацькамі іхнімі ў той час, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх зь зямлі Егіпецкай; бо яны ня жылі ў тым запавеце Маім, і Я занядбаў іх, кажа Гасподзь.
пакінуўшы простую дарогу, яны заблудзіліся і пайшлі па сьлядах Валаама, сына Васоравага, які палюбіў плату несправядлівую,