ПСАЛТЫР 139:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я сказаў Госпаду: Ты - Бог мой; пачуй, Госпадзе, голас маленьняў маіх! Біблія (пераклад А.Бокуна) Куды мне ісьці ад Духа Твайго і ад аблічча Твайго куды ўцячы? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Куды пайду я ад Духа Твайго, і куды ўцяку ад аблічча Твайго? |
І спалохаліся людзі страхам вялікім і сказалі яму: «дзеля чаго ты гэта зрабіў», бо даведаліся гэтыя людзі, што ён уцякае ад аблічча Гасподняга, як ён сам абвясьціў ім.
І ўстаў Ёна, каб бегчы ў Тарсіс ад аблічча Гасподняга, і прыйшоўшы ў Ёпію і знайшоўшы карабель, які выпраўляўся ў Тарсіс, аддаў плату за правоз і ўзышоў на яго, каб плыць зь імі ў Тарсіс ад аблічча Госпада.
Але Пётр сказаў ёй: навошта змовіліся вы спакусіць Духа Гасподняга? Вось, каля дзьвярэй ногі тых, што пахавалі мужа твайго; і цябе вынесуць.