ПСАЛТЫР 137:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праславяць Цябе, Госпадзе, усе цары зямныя, калі пачуюць словы вуснаў Тваіх Біблія (пераклад А.Бокуна) Як жа сьпяваць нам сьпеў ГОСПАДА ў зямлі чужой? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Як жа мы будзем спяваць песню Госпадаву ў чужой зямлі? |
І Гасподзь, Гасподзь Саваоф, заклікае вас у гэты дзень плакаць і бедаваць, і пастрыгчы валасы і вярэтаю аперазацца.
І ты скажаш у сэрцы тваім: «хто мне нарадзіў іх? я была бязьдзетная і бясплодная, адведзена ў палон і выгнана; хто ж выгадаваў іх? - вось, я заставалася адзінокая; дзе ж яны былі?»
Ня будуць ліць Госпаду віна, і не да спадобы Яму будуць ахвяры іхнія; яны будуць ім, як хлеб хаўтурны: усе, што будуць есьці яго, апаганяцца, бо хлеб іхні - для душы іхняй, а ў дом Гасподні ён ня ўвойдзе.
Песьні хорама ў той дзень ператворацца ў галашэньне, кажа Гасподзь Бог; многа будзе трупаў, на кожным месцы будуць кідаць іх моўчкі.