І заклікаў Аса Госпада Бога свайго і сказаў: Госпадзе, ці не ў Тваёй сіле памагчы моцнаму альбо бясьсіламу? дапамажы ж нам, Госпадзе Божа наш: бо мы на Цябе спадзяёмся і ў імя Тваё мы выйшлі супроць мноства гэтага. Госпадзе! Ты Бог наш: хай не пераможа Цябе чалавек.
І ці ня былі Эфіопы і Лівійцы зь сілаю большаю і з калясьніцамі і коньнікамі вельмі шматлікімі? Але як ты спадзяваўся на Госпада, дык Ён аддаў іх у рукі твае,
І паслаў Саўл слуг у дом да Давіда, каб падпільнаваць яго і забіць да раніцы. І сказала Давіду Мэлхола, жонка ягоная: калі ты ня выратуеш душы тваёй у гэтую ноч, дык заўтра будзеш забіты.
Адтуль пайшоў Давід у Масіфу Маавіцкую і сказаў цару Маавіцкаму: няхай бацька мой і маці мая пабудуць у вас, пакуль я не даведаюся, што зробіць са мною Бог.
А Давід заставаўся ў пустыні ў недаступных мясьцінах і потым на гары ў пустыні Зіф. А Саўл шукаў яго кожны дзень; але Бог не аддаў Давіда ў рукі ягоныя.
І сказаў Давід у сэрцы сваім: калі-небудзь траплю я ў рукі Саўлу, і няма мне нічога лепшага, як уцячы ў зямлю Філістымскую; і адчэпіцца ад мяне Саўл і ня будзе шукаць мяне болей па ўсіх межах Ізраільскіх, і я выратуюся ад рукі ягонай.