ПСАЛТЫР 108:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) хай ніхто яму не паспагадае; хай ніхто ня зьлітуецца зь сіротаў ягоных; Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хіба Ты, Божа, Які адпіхнуў нас? Ці ўжо не выйдзеш, Божа, з нашымі сіламі? |
Перастаньце вы спадзявацца на чалавека, чыё дыханьне ў ноздрах у яго: бо што ён значыць?
Егіпцяне - людзі, а ня Бог; і коні ў іх - плоць, а ня дух. І працягне руку Сваю Гасподзь, і спатыкнецца абаронца, і ўпадзе той, каго бароняць, і ўсе разам загінуць.
Стаміліся нашыя вочы чакаць дапамогі марнае; з вежы дазорнай чакалі народу, які нас ня выратаваў.