МАЦЬВЕЯ 7:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Альбо, як скажаш брату свайму: «Дай, я выму парушынку з вока твайго»; а вось у тваім воку калода? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці як скажаш брату твайму: “Дазволь, выму сучок з вока твайго”, а вось, у воку тваім — бервяно? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Або як жа скажаш брату твайму: “Дазволь, я выцягну сцяблінку з вока твайго”, – а вось, бервяно ў воку тваім? |
І што ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго, а калоды ў воку сваім не адчуваеш?
Крывадушнік! вымі спачатку калоду са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць парушынку з вока брата твайго.
Альбо, як можаш сказаць брату твайму: «браце! дай, я выму парушынку з вока твайго», калі сам ня бачыш калоды ў сваім воку! Крывадушнік! вымі сьпярша калоду са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць парушынку з вока брата твайго.