Але вось, дакранулася да мяне рука і паставіла мяне на калені мае і на далоні маіх рук.
МАЦЬВЕЯ 17:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыступіўшы, Ісус дакрануўся да іх і сказаў: устаньце і ня бойцеся. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ісус, падыйшоўшы, дакрануўся да іх і сказаў: «Устаньце і ня бойцеся!» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І падышоў да іх Ісус, і дакрануўся да іх, кажучы: «Устаньце і не бойцеся». |
Але вось, дакранулася да мяне рука і паставіла мяне на калені мае і на далоні маіх рук.
І калі ён гаварыў са мною, я самлеў і ляжаў сваім тварам на зямлі; але ён дакрануўся да мяне і паставіў мяне на маё месца
калі я яшчэ гаварыў на малітве, а муж Гаўрыіл, якога бачыў я раней ва ўяве, хутка прыляцеўшы, дакрануўся да мяне ў часіну вячэрняй ахвяры
І калі яны былі ў страху і схілілі абліччы свае да зямлі, - сказалі ім: што вы шукаеце жывога сярод мёртвых?
Ён, у страху і жудасьці, сказаў: Госпадзе! што загадаеш мне рабіць? І Гасподзь сказаў яму: устань ды ідзі ў горад; і сказана будзе табе, што табе трэба рабіць.
І калі я ўбачыў Яго, дык ўпаў да ног Ягоных, нібы мёртвы. І Ён усклаў на мяне правіцу Сваю і сказаў мне: ня бойся; Я ёсьць першы і апошні