ня ежце ад яго недапечанага, альбо гатаванага ў вадзе, а ежце сьпечанае на агні, галаву з нагамі і вантробамі;
ЛЯВІТ 9:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) а вантробы і ногі абмыў і спаліў з цэласпаленьнем на ахвярніку. Біблія (пераклад А.Бокуна) І абмыў ён нутро і ногі, і спаліў як цэласпаленьне на ахвярніку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Потым абмыў вадой нутро і ногі і спаліў як цэласпальную ахвяру на ахвярніку. |
ня ежце ад яго недапечанага, альбо гатаванага ў вадзе, а ежце сьпечанае на агні, галаву з нагамі і вантробамі;
а вантробы і ногі вымыў вадою, і спаліў Майсей усяго барана на ахвярніку: гэта ўсё спаленьне дзеля прыемнай духмянасьці, гэта ахвяра Госпаду, як загадаў Гасподзь Майсею.
І прынёс прынашэньне ад народу: і ўзяў ад народу казла за грэх, і закалоў яго, і прынёс яго ў ахвяру за грэх, як і першага.