ЛУКАША 22:29 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і Я запавядаю вам, як запавядаў Мне Айцец Мой, Царства, Біблія (пераклад А.Бокуна) і Я пераказваю вам Валадарства, як Мне пераказаў Айцец Мой, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я вам пераказваю Валадарства, як Мне пераказаў Айцец Мой, |
Сказаў жа яму гаспадар ягоны: «добра, раб добры і верны! у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго».
Тады скажа Цар тым, якія праваруч ад Яго: «Прыйдзеце, дабраславёныя Айца Майго, прымеце ў спадчыну Царства, угатаванае вам ад стварэньня сьвету:
І сказаў яму: выдатна, добры раб! за тое, што ты ў малым быў верны, вазьмі пад управу дзесяць гарадоў.
Усе падзьвіжнікі ўстрымліваюцца ад усяго: тыя - каб атрымаць вянок тленны, а мы - нятленны.
і надзея наша на вас цьвёрдая. Ці суцяшаемся мы, суцяшаемся дзеля вашага суцяшэньня і ўратаваньня, ведаючы, што вы маеце долю як у цярпеньнях нашых, так і ў суцяшэньні.
Паслухайце, браты мае любасныя: ці ж ня бедных сьвету выбраў Бог быць багатымі вераю і спадчыньнікамі Царства, якое Ён абяцаў тым, хто любіць Яго?