І беззаконьнік, калі адварочваецца ад беззаконьня свайго, якое ўчыняе, і чыніць суд і праўду, - да жыцьця верне душу сваю.
ЛУКАША 15:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Наблізіліся да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі слухаць Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Падыходзілі ж да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі слухаць Яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыходзілі да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі, каб паслухаць Яго. |
І беззаконьнік, калі адварочваецца ад беззаконьня свайго, якое ўчыняе, і чыніць суд і праўду, - да жыцьця верне душу сваю.
Бо, калі вы будзеце любіць тых, што любяць вас, якая вам узнагарода? Ці ж ня тое самае робяць і мытнікі?
І ўвесь народ, які слухаў, і мытнікі ўзьнесьлі Богу славу, ахрысьціўшыся хрышчэньнем Янавым;
А закон прыйшоў пасьля, і так памножыліся правіны. А калі памножыўся грэх, шчодра закрасавала мілата,
Слушнае і ўсякага прыняцьця вартае слова, што Хрыстос Ісус прыйшоў у сьвет уратаваць грэшнікаў, сярод якіх я першы.