ЛІКІ 34:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і па адным князі ад племя вазьмеце для падзелу зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І возьмеце па адным князі з кожнага пакаленьня, каб падзяліць зямлю на ўласнасьць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і адзін князь з кожнага пакалення, каб падзяліць зямлю ва ўласнасць, |
вось імёны мужоў, якія будуць дзяліць вам зямлю: Элеазар сьвятар і Ісус, сын Наваў;
вось тыя, каму загадаў Гасподзь падзяліць надзелы сынам Ізраілевым у зямлі Ханаанскай.
Вось надзелы, якія Элеазар сьвятар, Ісус, сын Наваў, і правадыры пакаленьняў падзялілі плямёнам сыноў Ізраілевых, паводле жэрабя, у Сіломе, перад абліччам Гасподнім, каля ўваходу ў скінію сходу. І закончылі падзел зямлі.