а калі ня зробіце так, дык згрэшыце перад Госпадам і зьведаеце кару за грэх ваш, якая спасьцігне вас;
ЛІКІ 34:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо племя сыноў Рувімавых паводле сямействаў іхніх, і племя сыноў Гадавых паводле сямействаў іхніх, і палавіна племя Манасіінага, атрымалі надзел свой; Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо пакаленьне сыноў Рубэна паводле дамоў бацькоў сваіх, і пакаленьне сыноў Гада паводле дамоў бацькоў сваіх, і палова пакаленьня Манасы атрымалі спадчыну сваю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо пакаленне сыноў Рубэна па сем’ях сваіх, і пакаленне сыноў Гада па ліку родаў, і палова пакалення Манасы атрымалі ўжо сваю ўласнасць; |
а калі ня зробіце так, дык згрэшыце перад Госпадам і зьведаеце кару за грэх ваш, якая спасьцігне вас;
І аддаў Майсей ім, сынам Гадавым і сынам Рувімавым, і палавіне племя Манасіі, сына Язэпавага, царства Сігона, цара Амарэйскага, і царства Ога, цара Васанскага, зямлю з гарадамі яе і навакольлем, гарады зямлі ва ўсе бакі.
два плямёны і палавіна племя атрымалі надзел свой за Ярданам насупраць Ерыхона на ўсход.
ён выбраў сабе пачатак зямлі, там пашанаваны надзелам ад заканадаўцы, і прыйшоў з правадырамі народу, і спраўдзіў праўду Госпада і суды зь Ізраілем.
каб прагнаць ад аблічча твайго народы, якія большыя і мацнейшыя за цябе, і ўвесьці цябе і даць табе зямлю іхнюю ў надзел, як гэта сёньня відаць.