Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛІКІ 1:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

У першы дзень другога месяца сабралі яны ўсю грамаду дзеля сьпісу іх паходжаньня паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх і лічылі кожнага па імені ад дваццаці гадоў і вышэй.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і першага дня другога месяца сабралі яны ўсю грамаду, пералічваючы іх па родах іх, і па сем’ях бацькоў іх, і кожнага па імені ад дваццаці гадоў і вышэй, па кіраўніках,

Глядзіце раздзел



ЛІКІ 1:18
7 Крыжаваныя спасылкі  

І вось тыя, што выйшлі Тэлмэлаха, Тэл-Харшы, Хэруб-Адан-Імэра, якія не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё - ці зь Ізраіля яны:


І вось тыя, што выйшлі з Тэлмэдаха, Тэлхаршы, Херуў-Адона і Імэра; але яны не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё, ці ад Ізраіля яны.


Вось правадыры іх пакаленьняў: сыны Рувіма, першынца Ізраілевага: Ханох і Фалу, Хецрон і Храмі: гэта сямействы Рувімавыя.


І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы:


І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна,


бяз бацькі, бяз маці, без радаводу, ня маючы ні пачатку дзён, ні канца жыцьця, прыпадобнены да Сына Божага, застаецца сьвятаром назаўсёды.


Але гэты, які не паходзіць з роду іхняга, узяў дзесяціну з Абрагама і дабараславіў таго, хто меў абяцаньні.