КАЛАСЯНАЎ 4:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вітайце братоў у Лаадыкіі, і Німфана, і хатнюю царкву ягоную. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прывітайце братоў у Ляадыкеі, і Німфана, і царкву ў доме ягоным. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прывітайце братоў, якія ёсць у Лаадыцэі, і Німфана, і царкву ў яго доме. |
Хачу, каб вы ведалі, які подзьвіг нясу я за вас і за тых, што ў Лаадыкіі (і ў Ераполі), і за ўсіх, хто ня бачыў аблічча майго ў плоці,
Сьведчу пра яго, што ён мае вялікую рупнасьць (і клопат) за вас і за тых, якія ў Лаадыкіі і Ераполі.
Калі гэта пасланьне прачытана будзе ў вас, дык распарадзецеся, каб яно было прачытана і ў Лаадыкійскай царкве; а тое, якое з Лаадыкіі, прычытайце і вы.
і Апфіі, (сястры) любаснай, і Архіпу, спадзьвіжніку нашаму, і дамовай тваёй царкве: