Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 52:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І слупы медныя, якія былі ў доме Гасподнім, і падставы, і меднае мора, якое ў доме Гасподнім, паламалі Халдэі і занесьлі ўсю медзь іхнюю ў Вавілон.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І паламалі Халдэйцы слупы мядзяныя, якія [былі] ў Доме ГОСПАДА, і падставы, і мора мядзянае, якое [было] ў Доме ГОСПАДА, і ўсю медзь вывезьлі ў Бабілон.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І паламалі халдэі медныя слупы, якія былі ў святыні Госпада, і падножжы, і меднае мора, што было ў доме Госпада ў святыні, і ўсю медзь іх вывезлі ў Бабілон.

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 52:17
12 Крыжаваныя спасылкі  

і місы, і нажы, і чары, і латкі, і кадзільніцы з чыстага золата, і петлі ў дзьвярах унутранага храма ў Сьвятым Сьвятых і ў дзьвярах у храме таксама з золата.


вось прыйдуць дні, і ўзята будзе ўсё, што ў доме тваім і, што сабралі бацькі твае да сёньня, у Вавілон; нічога не застанецца, кажа Гасподзь.


І ўвесь посуд дома Божага, вялікі і малы, і скарбы дома Гасподняга, і скарбы цара і князёў ягоных, усё прынёс ён у Вавілон.


таксама два слупы, адно мора і дванаццаць медных валоў, якія служылі падстаўкамі, якія цар Саламон зрабіў у доме Гасподнім, - медзі ва ўсіх гэтых рэчах немагчыма было зважыць.


Вораг руку працягнуў на ўсе скарбы ягоныя; ён бачыць, як уваходзяць язычнікі ў сьвятыню ягоную, пра якую Ты наказаў, каб яны ня ўступалі ў сходню Тваю.


Даўжыня бабінца - дваццаць локцяў, а шырыня - адзінаццаць локцяў, і ўзыходзяць у яго па дзесяці прыступках; і былі падпоры ў слупоў: адна - з аднаго боку, а другая - з другога.


І аддаў Гасподзь у рукі ягоныя Ёакіма, цара Юдэйскага, і частку посуду Божага дома, і ён адправіў іх у зямлю Сэнаар, у дом свайго бога, і ўнёс гэты посуд у скарбніцу бога свайго.