Але людзі адказвалі яму: не хадзі; бо, калі мы і пабяжым, дык ня зьвернуць увагі на гэта; калі і памрэ палавіна з нас, таксама ня зьвернуць увагі; а ты адзін тое самае, што нас дзесяць тысяч; дык вось, нам лепей, каб ты дапамагаў нам з горада.
ЕРАМІІ 40:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады Янан, сын Карэеў, сказаў Гадоліі патайна ў Масіфе: «дазволь мне, і я пайду і заб'ю Ісмаіла, сына Натаніі, і ніхто не даведаецца; навошта дапускаць, каб ён забіў цябе, і каб усе Юдэі, што сабраліся да цябе, расьсеяліся, і каб загінула рэшта Юдава»? Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ёханан, сын Карэаха, сказаў патаемна Гедаліі ў Міцпе, кажучы: «Я пайду і заб’ю Ізмаэля, сына Нэтаніі, і ніхто ня будзе ведаць. Навошта ён мае забраць душу тваю, і ўсе Юдэі, якія зараз сабраўшыся пры табе, расьцярушацца, і загіне рэшта Юды?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ёханан, сын Карэя, сказаў патаемна Гадаліі ў Міцпе так: «Я пайду і заб’ю Ізмаэля, сына Натаніі, так што ніхто не даведаецца. Навошта мае ён душу тваю знішчыць? Бо ўсе жыхары Юды, якія зараз сабраны пры табе, разбягуцца, і гэтак прападзе рэшта Юды». |
Але людзі адказвалі яму: не хадзі; бо, калі мы і пабяжым, дык ня зьвернуць увагі на гэта; калі і памрэ палавіна з нас, таксама ня зьвернуць увагі; а ты адзін тое самае, што нас дзесяць тысяч; дык вось, нам лепей, каб ты дапамагаў нам з горада.
Але яму дапамог Авэса, і забіў Філістымляніна і аддаў сьмерці яго. Тады людзі Давідавыя прысягнулі, кажучы: ня выйдзеш ты болей з намі на вайну, каб не пагасла сьвяцільня Ізраіля.
тады прыйшлі да Гадоліі ў Масіфу і Ісмаіл, сын Натаніі, і Ёанан і Ёнатан, сыны Карэевыя, і Сэрая, сын Танасмэта, і сыны Офі з Нэтафаты, і Езанія, сын Махаты, яны і дружына іхняя,
і сказалі Ерамію прароку: «хай прыпадзе перад аблічча тваё прашэньне наша, памаліся за нас Госпаду Богу твайму за ўсю гэтую рэшту, бо з многага засталося нас мала, як вочы твае бачаць нас,
падумайце, што лепей нам: каб адзін чалавек памёр за людзей, ці каб увесь народ загінуў.
І прыйшоў да кашары авечай, пры дарозе; там была пячора, і зайшоў туды Саўл дзеля патрэбы; а Давід і людзі ягоныя сядзелі ўглыбіні пячоры.
Авэса сказаў Давіду: аддаў сёньня Бог ворага твайго ў рукі твае; дык вось, дазволь я прыкалю яго дзідай да зямлі адным ударам і не паўтару ўдару.